Лепельшчына славіцца не толькі працавітымі мужчынамі, а і прыгожымі жанчынамі

IMG_0570Напярэдадні Дня жанчын у раённым Доме культуры сіламі калектыву дзіцячай школы мастацтваў быў зладжаны святочны канцэрт-віншаванне – гонар самых прыгожых прадстаўніц Лепельшчыны. Яшчэ за гадзіну да канцэрта пачалі збірацца ўдзельнікі і гледачы. Дзеці бегалі па холах чародкамі, маці і таты з дочкамі і сынамі праходзілі ў чаканні пачатку дзеі, выкладчыкі школы мастацтваў з хваляваннем правяралі апошнюю гатоўнасць.
Прывітальнае слова зачытаў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін. Ён павіншаваў усіх жанчын Лепельшчыны з самым прыгожым веснавым святам – Днём 8 Сакавіка, пажадаў здароўя, любові, ладу ў сем’ях. Кульмінацыяй падзеі стала ўручэнне ганаровых грамат ад райвыканкама і грашовых прэмій лепшым прадстаўніцам прыгожай паловы. Былі адзначаны праца і заслугі настаўніцы працы СШ№3 Ірыны Кунчэўскай, урача-педыятра Алесі Пракоф’евай, настаўніцы школы мастацтваў Інгі Карпусенкі, намесніка начальніка РВПС Галіны Стрэльчанкі, начальніка аддзела МКК Святланы Корсак, эканаміста “Лепельрайгазу” Наталлі Кузьміч, прадаўца Валерыі Бародзіч, трактарыста Галіны Матыркі, спецыяліста па кадрах ПМК-75 Таццяны Унуковіч, бухгалтара КУВП “Бароўка” Рымы Жук, сацыяльнага работніка Валянціны Балотнік.
Пасля афіцыйнай часткі канцэрт прадоўжыўся святочным прадстаўленнем. Дзеці танцавалі, спявалі, забаўлялі сваіх матуль і бабуль, якія сабраліся ў зале. Паўтарагадзінны канцэрт праляцеў на адным дыханні, гледачы пасля расказвалі, што даўно не бачылі такой энергічнай, дынамічнай дзеі.
Васіль МАТЫРКА.

IMG_0502IMG_0491

IMG_0495

IMG_0493

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.