У лепельскіх Новых Валосавічах адмовіліся ад «пяцёрак»

5и2“Без “пяцёркі” мы прызёркі”, — усміхаюцца дзяўчаты ў Новавалосавіцкай базавай школе. Ды і хлопцы ад іх не адстаюць. “Пяцёрка” стала ў школе не проста не моднай – ганебнай адзнакай. Распачалася акцыя “Наперад да поспеху: тыдзень без “пяцёркі”. Якое там! Тыдзень – толькі першы этап. Тыя, хто вытрымаў яго, а такіх у школе аказалася чатырнаццаць чалавек, што для маленькай сельскай школы складае ледзьве не палову вучняў, пераходзяць да этапу наступнага. І – гэтак далей, аж да канца года. Шчасліўцаў, якія вытрымаюць без “пяцёрак” усе астатнія месяцы навучальнага года, чакаюць памятныя прызы і маральнае заахвочванне.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.