Лепельскія інтэлектуалы пакарылі Міёры

Прайшоў абласны інтэлект-фэст “Міёры-OPEN-2016”. Удзельнічалі дваццаць каманд. Спаборнічалі дзеці ў трох узроставых намінацыях. У намінацыі “Ювеналы” (да дзявятага класа) удзельнічала каманда нашага раёна  “Ін-прайд”(капітан Марк Радзько). Каманда “Ніягара” (капітан Марына Кулеш) абараняла гонар Лепельшчыны ў намінацыі  сярэдняга звяна “міні”. І нарэшце малодшыя дзеці (да пятага класа) з каманды “Вясёлка” (капітан Іра Мядзведзева) выступілі ў намінацыі “Дзюймы”. Пяць гадзін доўжыўся паядынак інтэлектуалаў: гулялі ў Калейдаскоп, Медыя-азбуку, Пін код, (апошняя гульня, дарэчы, нарадзілася летась на Лепельшчыне, а прэзентацыя яе адбылася на “Кубку PROвінцыі”-2015), а таксама непасрэдна ўдзельнічалі ў гульні на логіку “Што?Дзе?Калі?” Усе нашы каманды перамаглі ў сваіх узроставых падгрупах, атрымалі кубкі, салодкія пачастункі, сувеніры на памяць. Турнір быў вельмі добра арганізаваны. Пад час музычных паўз дзеці маглі адпачыць, з лепшымі нумарамі выступіла мясцовая музычная школа і аркестр музычных інструментаў.

На п’едэстал гонару нашы каманды ўзышлі са сцягам горада. Дадому вярнуліся з дзевяццю дыпломамі.

На здымку: лепяльчане ў Міёрах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.