Лепельскія праваахоўнікі выявілі «беспашпартны» тавар і канфіскавалі

televix27 Пад час чарговага сумеснага рэйду супрацоўнікі групы па барацьбе супраць эканамічнай злачыннасці РАУС і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах на гарадскім рынку выявілі факт продажу з парушэннем закону. У прыватнасці, індывідуальны прадпрымальнік 1959 года нараджэння рэалізоўваў 13 аўтамабільных магнітол, тэлевізар, пяць акустычных сістэм, 15 мабільных тэлефонаў без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць іх набыцця. На ІП складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, канфіскаваны 34 адзінкі тавару на суму 30,9 мільёна рублёў.
У другім выпадку супрацоўнікі ГБЭЗ і ІМПЗ на базары ІП Мацешы выявілі факт продажу 37 пар абутку без дакументаў. Гандлем займаўся індывідуальны прадпрымальнік, лепяльчанін 1971 года нараджэння. Абутак на суму 36,9 мільёна рублёў канфіскаваны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.