На лепельскую пошту ходзяць не толькі законапаслухмяныя грамадзяне, туды топчуць сцяжыну і злодзеі

У дзяжурную часць РАУС ад адміністрацыі філіяла РУП “Белпошта” паступіла паведамленне аб тым, што ноччу было абрабавана аддзяленне паштовай сувязі ў Велеўшчыне. Злачынец сарваў навясныя замкі, пранік у памяшканне. Здабычай яго сталі прадукты харчавання, парфума, цыгарэты і шкарпэткі — усё, што было на той час на пошце. Урон склаў 1,9 мільёна рублёў.
Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку (АКВ) РАУС устанавілі, што крадзеж учыніў непрацуючы 1958 года нараджэння, жыхар аднаго з населеных пунктаў Чашніцкага раёна. Адметна, што раней гэты грамадзянін быў судзімы за разбой. Падазроны арыштаваны, частка ўкрадзенага канфіскавана. Вядзецца следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.