Лепельскія ветэраны не згодныя…

DSCN1796Ветэраны не згодныя з тым, што актыўнае жыццё заканчваецца з выхадам на пенсію. Доказам гэтаму стала чарговая сустрэча ў прафесійным клубе “Дзіва”, які працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы. На гэты раз на сустрэчу ў бібліятэку прыйшлі былыя і сённяшнія работнікі культуры Галіна Мазго, Людміла Сільвановіч, Таццяна Буртыль, Наталля Верасавая, Аліна Разумава, Святлана Клопава. Цёпла і зычліва прынялі ветэранаў у родных сценах. “Калегі па цэху” Алена Пацэла і Людміла Казлоўская паставілі сцэнку, паказаўшы, якая важная найперш для душы, іх праца. Таццяна Шпак натхнёна прачытала маналог пра жаночае шчасце. Святлана Прыдатка і Ганна Дзямко парадавалі казкамі для дарослых. Алена Гурко выступіла на сцэне ў ролі цыркавога клоўна Банціка. Павіншаваў і клуб нацыянальнай кухні “Матырынскія гаспадыні”. А затым шаноўным ветэранам былі ўручаны падарункі. З удзячным словам у адказ і добрымі пажаданнямі маладым выступіла Аліна Разумава. Цёплая атмасфера сустрэчы і добрыя словы надоўга запомняцца ветэранам.DSCN1797
Уладзімір МІХНО.
На здымках: хвалюючыя моманты сустрэчы ў клубе “Дзіва”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.