Лоб в лоб столкнулись легковые автомобили неподалеку от поворота на Домжерицы

1377181776_144Лоб у лоб сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі Mini Cooper і Citroen на Мінскай трасе, непадалёк ад павароту на Домжарыцы. У выніку ўдару моцныя траўмы атрымаў вадзіцель Citroen, які ехаў з боку Мінска.
Паводле папярэдне атрыманай інфармацыі, як адна з найбольш верагодных разглядаецца наступная версія. На аўтамабілі Mini Cooper з Санкт-Пецярбурга за рулём ехала жанчына. Верагодна, кіроўца ад доўгай дарогі моцна стамілася, на некалькі секунд страціла кантроль над дарожнай абстаноўкай, машыну пацягнула на сустрэчную паласу. У выніку — сутыкненне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.