Отец и сын, живут вместе, нигде не работают, зато выпить любят

eafc7a23a98829053ae4535210951e83Жыхары адной з вёсак, бацька і сын, жывуць разам, нідзе не працуюць, затое выпіць любяць — карціна тыповая. Каб набыць чарговую пляшку “чарніла”, трэба штосьці прадаць. А што прадаць, калі каштоўнага свайго ўжо нічога няма?
Бацька прыдумаў! Па суседстве — сядзіба брата, там — кладоўка, дзе складваюцца розныя інструменты. Відаць, брат разумеў патэнцыйную небяспеку з боку верагодных злодзеяў, таму на ноч вешаў на дзверы моцны замок. Ды не думаў, відаць, што злодзеямі акажуцца брат і пляменнік.
Бацька з сынам залезлі ў кладоўку праз гарышча і дзірку ў столі. Выцягнулі шланг для паліву агарода, лесвіцу і бензакасу-трымер. Ледзьве дачакаліся дня, каб панесці прадаваць.
Здзіўляюць і паводзіны пакупнікоў: выдатна ведаюць мужчын-прадаўцоў, што няма ў іх нічога свайго, не было ў іх такіх добрых дарагіх рэчаў. А тыя ў грудзі сябе б’юць, клянуцца: “Ад маці засталіся, нашы рэчы, прадаём сваё за непатрэбнасцю!”. Спакусіліся, відаць, на танную цану.
Рэчы вернуты законнаму ўладальніку.
Сяргей БУЛАЙ,
начальнік РАСК падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.