Мастер леса знает, что такое забота о природе

У кагосьці праца звязаная з дзецьмі, у кагосьці – з грашыма, у кагосьці з лекамі, у кагосьці – з кнігамі. Кожная прафесія добрая па-свойму. Але ёсць прафесія, у якой галоўнай фігурай дзейнасці з’яўляецца сама прырода. Гаворка ідзе пра працаўнікоў леса. Гераіня нашага матэрыялу — Таццяна Гарбёнак, майстар леса Валосавіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лепельскі лясгас».

Жыццёвы шлях Таццяны Леанідаўны не адразу быў звязаны з лесагаспадарчай дзейнасцю — 22 гады жанчына аддала працы настаўніка хіміі і біялогіі ў Валосавіцкай школе. У 2017 годзе ўстанова адукацыі закрылася, і педагог прыйшла на новае месца працы. Дзякуючы сваёй спецыяльнасці жанчыне ўдалося ўладкавацца на цяперашнюю пасаду.

— Майстрам леса я працую 4 гады. Першыя месяцы працы на новай пасадзе, вядома, не былі лёгкімі – трэба было прайсці перанавучанне, ўліцца ў кардынальна іншы калектыў. Асвоіцца на новым месцы мне дапамагла толькі падтрымка калег. Паступова, крок за крокам, я асвоіла і палюбіла тое, чым займаюся сёння. Лесанарыхтоўчая дзейнасць, удзел у адводах лесасек, дагляд за маладніком, пасадка саджанцаў, кантроль за працай леснікоў — у гэтым заключаецца мая праца, — распавядае Таццяна Леанідаўна.

На першы погляд, можа здацца, што гэтая праца зусім нескладаная, аднак гэта далёка не так. Праца майстра леса патрабуе ад чалавека ідэальнага выконванняя ўсіх правілаў бяспекі, высокай ступені адказнасці, вытрымкі і строгай выканаўчасці – кожнае дрэва знаходзіцца на кантролі. І ў гарачыню, і ў траскучы мароз працоўныя будні Таццяны Леанідаўны праходзяць у абдымках магутных лясных дрэў. У рэдкія дні жанчына застаецца ў кабінеце адміністрацыйнага будынка, каб напісаць справаздачы.

— Працоўны дзень у мяне пачынаецца ў 7 гадзін 30 хвілін з медыцынскага агляду леснікоў і вальшчыкаў. Затым адпраўляюся ў лес на свой майстэрскі ўчастак. У мужчынскім калектыве я адна з нямногіх прадстаўляю жаночую палову чалавецтва. З мужчынамі працуецца па-ўсякаму. У некаторых сітуацыях мне дапамагае мой педагагічны вопыт, — з усмешкай дзеліцца жанчына.

Пра сваю працу Таццяна Леанідаўна распавядае хоць і сціпла, але з пяшчотай у голасе. Гэта прафесія, якая падарыла ёй магчымасць працаваць і ў той жа час праяўляць любоў і клопат да прыроды. Суразмоўніца прызнаецца: «Як і ў любой справе, у нашай прафесіі, галоўнае — любіць тое, чым займаешся. Толькі тады можна застацца служыць прыродзе на доўгія гады».

Сувязь з флорай і фаунай не спыняецца і ў непрацоўны час гераіні. У Таццяны Леанідаўны ёсць вялікі ўтульны дом у вёсцы, агарод і кветнік на зямельным участку. Ёсць таксама хатнія жывёлы – сабака, каты, свінні, куры. Вялікую гаспадарку жанчына вядзе разам са сваім мужам Аляксандрам. Заўсёды з радасцю сустракаюць супругі сваіх  дзяцей – сына і дачку. Яны, хоць ужо і дарослые, але так любяць прыязджаць у родную хату.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.