Мобильный телефон был спрятан под шифером…

bigphoto_72506_81976_1000_0У сярэдзіне студзеня бягучага года ўраджэнец г. Лепеля разам са сваім знаёмым ужывалі спіртныя напоі. Затым пайшлі да грамадзяніна К., каб выпіць яшчэ. Прыйшоўшы да знаёмага, зайшлі ў гаспадарчую пабудову, дзе і знаходзіўся пацярпелы. На падаконніку ж ляжаў мабільны тэлефон, які адзін з “прыяцеляў” і вырашыў украсці з мэтай продажу. Узяўшы тэлефон, паклаў у кішэню сваіх штаноў. Момант крадзяжу ніхто не бачыў. Двое сяброў выйшлі з гаспадарчага памяшкання. Пазней сустрэлі пацярпелага К., які прасіў вярнуць тэлефон, але абвінавачваемы адказаў, што тэлефон не браў. Затым схаваў яго пад шыферам на даху гаспадарчай пабудовы пацярпелага.
Як у час папярэдняга, і так і ў час судовага следства злодзей сваю віну прызнаў цалкам і чыстасардэчна раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Лепеля прызнаны віноўным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 80 гадзін.
У адпаведнасці з ч.1 артыкула 107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах законапарушальніка прыменены прымусовыя меры лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.
Названы прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Аляксандра РУДЗІС,
памочнік пракурора
Лепельскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.