Музей у гасцях

Раённы краязнаўчы музей завітаў у госці ў Старае Лядна. Супрацоўнікі прывезлі ў школу інфармацыйна-пазнаваўчую праграму “Шлях да Перамогі”. У школьным фае размясціліся адпаведныя музейныя экспанаты, былі выкарыстаны мультымедыйныя сродкі, якія дапамаглі музейным работнікам правесці гутаркі з вучнямі на тэму вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 У інтэлектуальных баталіях

Паспяхова выступіла на інтэлектуальным рынгу “Што,дзе, калі?” школьная каманда інтэлектуалаў, заняўшы другое месца ў раёне. У складзе каманды вучні шостых-сёмых класаў Аляксей Галай, Андрэй Пракоп’еў, Вадзім Валуй, Павел Смажэўскі, Лада Міснік, Дарына Панкевіч. Ладзіў спаборніцтвы раённы Цэнтр дзяцей і моладзі.

Кола святаў

Прайшоў раённы конкурс фальклорных калектываў “Кола святаў зімы”, у якім удзельнічалі каманды з адзінаццаці школ. На конкурс трэба было прадставіць фрагмент любога зімовага абраду. Вучні школы паказалі фрагмент абраду “Калядаванне” і занялі другое месца. Удзельнічалі дзеці і падлеткі ад дзесяці да шаснаццаці гадоў.

 Любіць сваё і паважаць чужое 

Школа прыняла ўдзел у абласным дыстанцыйным конкурсе гульняў “Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця”. Вучні сёмага-восьмага класаў Андрэй Пракоп’еў, Аляксей Галай, Уладзіслаў Рэут, Эдуард Драздоў годна вытрымалі чатыры этапы конкурсу:віктарыны да 70-годдзя вызвалення Беларусі,па этнаграфіі Беларусі, літаратурны конкурс да 90-годдзя Васіля Быкава і стварэнне інтэрактыўнай гульні з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій з краязнаўчай скіраванасцю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.