Мужчина и девочка с травмами госпитализированы в больницу

bez-ymeny-1-3Апошняе дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпеў школьнік, атрымала даволі шырокі водгук сярод лепяльчан. Напомнім, што на днях легкавая машына ўчыніла наезд на вучня чацвёртага класа, які ішоў у школу. Пацярпеламу спатрэбілася медыцынская дапамога.
Аднак за апошнія месяцы колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў у Віцебскай вобласці і ў рэспубліцы ўвогуле значна ўзрасла. Прычым і наступствы такіх аварый становяцца ўсё цяжэйшымі. Так, 9 лістапада ў 18.20 жыхар Віцебска на аўтамашыне “Дэу-Нубіра” на дарозе ў наваколлі Полацка здзейсніў наезд на пешахода. Жанчына 1963 года нараджэння, жыхарка пасёлка Баравуха, пераходзіла праезную частку аўтадарогі па-за межамі пешаходнага перахода. У дадатак, да гэтага часу ўжо сцямнела, бачнасць на дарозе значна пагоршылася. Удар быў вельмі моцны. “Хуткая дапамога” прыбыла неадкладна, медыкі змагаліся за жыццё, аднак амаль праз дзве гадзіны жанчына ў бальніцы памерла.
12 лістапада, Магілёў, 19.40. Чатырохпалосную дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе перасякаюць мужчына 1960 года нараджэння, жанчына 1983 года нараджэння і яе васьмігадовая дачка. Машына на першай паласе заўважыла пешаходаў, спынілася. Па другой паласе рухаўся жыхар вёскі Калодзішчы 1997 года нараджэння на аўтамашыне “Фальксваген”. Ён не паспеў ні заўважыць пешаходаў, ні затармазіць. У выніку мужчына і дзяўчынка з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу, а маці загінула на месцы здарэння.
Падобныя аварыі звычайна з’яўляюцца вынікам збегу некалькіх сукупных прычын, сярод якіх адна з першых — няўважлівасць. Прычым праяўляюць яе як вадзіцелі, так і пешаходы, якія імкнуцца перасекчы дарогу за межамі пераходаў, не пераканаўшыся, што побач няма машын. Многія захоплена карыстаюцца мабільнікамі, не заўважаючы нічога навокал.
З 13 па 22 лістапада праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Пешаход”, пад час якога не толькі супрацоўнікі ДАІ, а і ўся міліцыя ажыццяўляе прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавых павозак.
Аляксандр ТРУСАЎ,
начальнік АДАІ РАУС,
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.