Мужчина в лесу около деревни Большое Жежлино подстрелил косулю

8_brakЗдавалася б, супрацоўнік інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету павінен у першую чаргу сам падаваць прыклад правільнага, беражлівага стаўлення да прыроды. І не важна, на якой пасадзе там працуе — інспектарам ці вартаўніком. Аднак менавіта вартаўнік гэтай установы і займаўся браканьерствам.
Мужчына ў лесе каля вёскі Вялікае Жэжліна падстрэліў казулю. Пры гэтым не меў ні пуцёўкі, ні дазволу. Дакладна ведаў, што сезон палявання на гэтых жывёл закрыты. Паклаў здабычу ў багажнік легкавой машыны і павёз. Ехаў-ехаў, пакуль яго не спынілі інспектары ДАІ, якія пры аглядзе аўто выявілі факт правапарушэння. Зараз супраць парушальніка заведзена крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.