На дачы, што на Лепельшчыне, выставілі аконную шыбу, у пакоі — сляды няпрошаных гасцей

09024f0deac65e1e7dacfd238beb042d Жанчына жыве ў Бароўцы, а ў вёсцы Антонаўка мае дачны домік. Некалькі дзён не наведвалася туды. Аднак калі прыехала, атрымала непрыемны сюрпрыз. У доме была выстаўлена аконная шыба, у пакоі — сляды няпрошаных гасцей. Здабычай сталі посуд і прадукты харчавання на агульную суму 760 тысяч рублёў. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку РАУС па падазрэнні ў дачыненні да злачынства затрымалі непрацуючага жыхара вёскі Беразіно, 1981 года нараджэння, раней судзімага за аналагічныя злачынствы. Узбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.