На фотографии — коллеги, животноводы сельскохозяйственного филиала «Заозерье»

img_5351На фотаздымку — калегі, жывёлаводы сельскагаспадарчага філіяла “Заазер’е” Тамара Чарняўская і Вера Новікава.
Тамара Аляксееўна працуе аператарам машыннага даення ў Юркоўшчыне. Аднак не на робатызаваным комплексе. У гэтай вёсцы ёсць яшчэ адна ферма, дзе даенне ажыццяўляецца ў малакаправод. Дасягае значных працоўных поспехаў.
А пра Веру Віктараўну і яе мужа Сяргея раёнка пісала яшчэ ўвесну (№33 за 26 красавіка). Яны працуюць, як раней казалі, сямейным падрадам, разам даглядаюць цялят. Бычкі і цялушкі ў клетках накормленыя, напоеныя, чыстыя, гною зусім няма. Ад гэтага жывёла хутка набірае вагу. Менавіта на этапе жыццёвага старту важна даць жывёле правільны догляд, дастатковую колькасць якаснага корму. Тады цялушкі вырастуць у моцных, высокапрадукцыйных кароў, а бычкі хутка набяруць патрэбную масу.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.