На Лепельскім хлебазаводзе для жанчын заказалі блюз…

3d65be62c547“Блюз заказны” – толькі адно з найменняў тартоў, якія прапануе да свята жанчын ААТ “Віцебскхлебпрам” Лепельскі хлебазавод. Яшчэ – “Птушынае малако”, “Імператрыца”, “Ягадка”, “Арэшак”, “Казкі Шахіразады”, “Міхайлаўскі новы” і іншыя. Усяго больш як дзесяць відаў. У гэтым годзе на прадпрыемстве выраблена трынаццаць тон кандытарскай прадукцыі на суму 378 мільёнаў рублёў і трыста дзевяць тон хлебабулачнай прадукцыі. А ўсяго за два месяцы выраблена прадукцыі хлебазавода на суму тры мільярды шэсцьсот трыццаць восем мільёнаў рублёў.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.