Сядзеў з пустымі вачніцамі і смяяўся

На Лепельшчыне пазалетась было ўзбуджана васямнаццаць, летась — дванаццаць крымінальных спраў па фактах збыту наркатычных сродкаў, двое затрыманых за распаўсюджванне спайсаў былі асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Пра абстаноўку ў вобласці і раёне ў галіне спажывання і распаўсюду наркатычных рэчываў распавёў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі маёр міліцыі Андрэй Бекіш пад час сустрэчы ў РДК са школьнікамі горада.
Сустрэча адбылася ў Лепелі ў межах акцыі “За здаровую будучыню”, прымеркаваную да Года моладзі, якую праводзілі сумесна літаратурна-музычны клуб “Выток” і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. На мерапрыемства запрасілі таксама медработніка Арцёма Маляўку і псіхолага Юрыя Пекара, якія распавялі дзецям пра ўплыў спайсу на арганізм чалавека і ўздзеянне яго на псіхіку. Быў арганізаваны відэапрагляд дакументальна-пазнавальнага фільма пра рэальную пагрозу спайсаў. А з’ініцыяваў мерапрыемства і актыўна яго рыхтаваў навучэнец Мінскага каледжа мастацтваў Мікалай Крывель, які праходзіў практыку ў Лепелі.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: акцыя “За здаровую будучыню” у РДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.