На выставе “Вясновы дуэт” другакласніц СШ №3, якая экспанавалася ў холе раённай бібліятэкі, было прадстаўлена па шэсць работ

На выставе “Вясновы дуэт” другакласніц СШ №3, якая экспанавалася ў холе раённай бібліятэкі, было прадстаўлена па шэсць работ. Гэта малюнкі гуашшу, акварэллю, алоўкам. Пазітыўныя, каляровыя, яркія — на тэму вясны.
Яніна Геут і Дар’я Азаронак другі год займаюцца ў школе мастацтваў пад кіраўніцтвам майстроў пэндзля Марыны і Аляксандра Саўчанкаў.
Сёлета гэта пятая па ліку выстава ў “Арт-галерэі” бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.