Направлению в лечебно-трудовые профилактории подлежат больные хроническим алкоголизмом лица

7524519f08365ba5667812a2064f89a8Прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі з’яўляецца мерай абмежавальнага характару, накіраванай на пераадоленне алкагольнай залежнасці, а таксама спосабам абароны правоў грамадзян, якія пакутуюць ад дзеянняў асоб, што злоўжываюць спіртнымі напоямі. Разважае на гэту тэму пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах абласной пракуратуры І. Таўтын.
Накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі падлягаюць хворыя на хранічны алкагалізм асобы, якія злоўжываюць алкаголем, сістэматычна парушаюць грамадскі парадак, працоўную дысцыпліну або правы іншых грамадзян. Могуць накіроўвацца сюды тыя з іх, хто на працягу года тры і больш разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення, быў папярэджаны аб магчымасці накіравання ў ЛТП і на працягу года пасля панёс адміністрацыйную адказнасць за аналагічнае. Сюды ж далучаюцца і грамадзяне, абавязаныя кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні, а самі двойчы на працягу года парушалі працоўную дысцыпліну па прычыне ўжывання алкагольных напояў, былі папярэджаны аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый і на працягу года пасля дадзенага папярэджання парушылі працоўную дысцыпліну з той жа нагоды.
Выяўленнем такіх асоб, падрыхтоўкай матэрыялаў для іх накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, выкананнем адпаведных рашэнняў судоў займаюцца органы ўнутраных спраў.
Пакутуе грамадзянін хранічным алкагалізмам, мае патрэбу ў прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, мае захворванні, якія перашкаджаюць яго накіраванні ў названую ўстанову, устанаўліваюць спецыяльныя медыцынскія камісіі, створаныя ў арганізацыях аховы здароўя. Рашэнні аб накіраванні ў ЛТП прымаюць суды.
Пракуратурай Віцебскай вобласці абагульнена судова-пракурорская практыка па справах дадзенай катэгорыі, вынікі разгледжаны на сумесным пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці і прэзідыума Віцебскага абласнога суда. Дарэчы, вывучэнне грамадзянскіх спраў паказала, што ў асноўным у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіроўваюцца непрацуючыя мужчыны старэй за 40 гадоў і жанчыны ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, абавязаныя кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Такімі асобамі здзяйсняліся, як правіла, дробнае хуліганства, распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, з’яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане алкагольнага ап’янення. Часцяком ад іх дзеянняў пакутуюць члены сям’і, блізкія людзі, суседзі, а таксама іншыя грамадзяне. Пастаяннае п’янства негатыўна адбіваецца на матэрыяльным дабрабыце сям’і.
Некаторыя асобы, калі трапляюць у поле зроку праваахоўных і судовых органаў, спрабуюць пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці шляхам увядзення адпаведных прэпаратаў, кадзіравання. Аднак гэтыя меры не з’яўляюцца безумоўнай падставай для адмовы ў накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый, паколькі, акрамя гэтага, у чалавека павінна быць устойлівая рэмісія — устрыманне ад ужывання спіртных напояў на працягу года, належныя паводзіны ў быце, на працы, якія сведчаць аб намеры весці цвярозы лад жыцця.
Прынятыя праваахоўнымі органамі меры па папярэджанні і спыненні гвалту ў сям’і, бытавой злачыннасці недастатковыя. У сувязі з гэтым усім зацікаўленым ведамствам, у асаблівасці органам унутраных спраў, варта праводзіць наступальную працу ў дадзеным кірунку. Неабходна своечасова выяўляць асоб, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі і здзяйснення правапарушэнняў, прымаць у дачыненні да іх прадугледжаныя заканадаўствам прафілактычныя меры, у тым ліку ў выглядзе накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі для мінімізацыі магчымых негатыўных наступстваў ад іх дзеянняў, а таксама абароны правоў іншых грамадзян.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.