Напярэдадні свята жанчын у Бароўцы, што на Лепельшчыне, адчыніла дзверы фірменная крама холдынга “Славянскі Велес” “Мясная лаўка”

101 Напярэдадні свята жанчын у Бароўцы адчыніла дзверы фірменная крама холдынга “Славянскі Велес” “Мясная лаўка”. У населеным пункце пражывае больш за тры тысячы чалавек, дзейнічаюць магазіны раённага спажывецкага таварыства, ваенсэрвісу, прыватныя. Аднак, нягледзячы на вострую канкурэнцыю, і ў новай гандлёвай кропцы разлічваюць на плацежаздольны попыт.
Да часу адкрыцця сабралася шмат народу, што ў калідоры не было вольнага месца. Роўна а шаснаццатай гадзіне дзверы адчыніліся.
Пад час адкрыцця дырэктар філіяла “Лепельскі” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт” Ігар Таран сказаў:
— “Славянскі Велес” узяў курс на паступовае будаўніцтва сваёй фірменнай гандлёвай сеткі. Мы зацікаўленыя, каб нашы тавары былі бліжэй да спажыўца, каб абарот ажыццяўляўся хутчэй. Цэны самыя дэмакрарычныя. Гэта ні ў якім разе не трэба разглядаць як дэмпінг, аднак пакупнік мае магчымасць параўнаць асартымент і цэны ў суседніх крамах.
Больш падрабязны рэпартаж з адкрыцця “Мясной лаўкі” ў Бароўцы чытайце ў наступным нумары.
С. БАЗЫЛЬ.
На здымку: прадаўцы Алена Дзенісёнак, Аксана Бануль і Анастасія Быкава чакаюць першых пакупнікоў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.