Нарыхтоўваюць драўніну і дровы

1306187541 Работнікамі Заазерскага доследна-эксперыментальнага лясніцтва з пачатку года нарыхтавана 5200 кубаметраў ліквіднай драўніны на высечках догляду. Гэта так званы баланс, які ідзе на вытворчасць трэсак, дзелавая драўніна і г.д.

Нарыхтавана таксама 3410 кубаметраў дроў, якія рэалізуюцца жыллёва-камунальным гаспадаркам, школам, бібліятэкам, клубам, ФАПам, бальніцам. Насельніцтву прапануецца купляць дровы самавывазам. Ужо прададзена такім чынам 280 кубаметраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.