Новы рубільны комплекс у Лепельскім раёне

С-2Укараненне новых метадаў і тэхналогій у сферы вытворчасці ў значнай ступені са­дзейнічае павышэнню якасці рабочага працэсу не толькі ў сферах вытворчасці, сельскай гаспадаркі, а і жыллёва-камунальных паслуг.
Камунальнаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству “Бароўка” быў пастаўлены рубільны комплекс ПРК-400 вытворчасці ААТ “Белінкаммаш” (г. Мінск). Комплекс прадстаўляе сабой магутны энерганасычаны трактар МТЗ 1523 з гідраманіпулятарам і прычапной ру­більнай машынай.
— Рубільны комплекс выпушчаны для КУВП “Бароўка” спецыялістамі вытворча-сервіснага цэнтра ААТ “Бел­інкаммаш”, — адзначае намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Бел­інкаммаш” Мікалай Ляшко. — Ён забяспечвае перапрацоўку 35 — 40 метраў кубічных драўніны за гадзіну. Для вытворчасці шчапы могуць быць выкарыстаны сучча, танкамеры, кара, недзелавыя ствалы дрэў, адходы дрэваапрацоўкі.
Разам з намеснікам генеральнага дырэктара КУВП “Бароўка” наведалі спецыялісты вытворча-сервіснага цэнтра: галоўны інжынер Валерый Грыб і механік Мікалай Агафонаў, якія, акрамя пастаўкі комплексу, зрабілі яго наладку і правялі навучанне спецыялістаў, якія будуць працаваць на ім.
У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Энергазберажэнне” пастаўлена задача максімальна пераводзіць абсталяванне для кацельні на мясцовыя віды паліва, дзе ў якасці асноўных відаў мясцовага паліва будуць выкарыстоўвацца нафта і спадарожны газ, торф, дровы і драўнінныя адходы. КУВП “Бароўка”, у сваю чаргу, займаецца вытворчасцю паліўных брыкетаў тыпу RUF (хваёвыя пароды драўні­ны), і такі рубільны комплекс — гэта неабходнасць у вырашэнні такой задачы.
Перасоўныя рубільныя комплексы ПРК-400 — не адзіная тэх­ніка для лясной галіны, якая вырабляецца ААТ “Белінкаммаш”. Асартымент прадстаўлены шырокім спектрам абсталявання, які забяспечвае поўны тэхналагічны ланцужок ад вырубкі лесу і яго транспарціроўкі да перапрацоўкі адходаў у шчапу. У прыватнасці, ёсць шырокая лінейка мадэляў перасоўных рубільных комплексаў — ад ПРК-300 да ПРК-800 (у залежнасці ад дыяметра сыравіны, якая перапрацоўваецца). Лінейка можа камплектавацца шчапавознымі цялежкамі. Акрамя таго, выдатна зарэкамендавалі сябе ў лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарках машына для выбарачных рубак і рубак догляду (харвестар), машына пагрузачная транспартная ўніверсальная (фарвардар), а таксама машына транспартная пагрузачная лясная, якая выкарыстоўваецца ў цяжкапраходнай мясцовасці (поўнапрывадны фарвардар).
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: новы ру­більны комплекс.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.