О их трудовых достижениях неоднократно сообщалось на страницах газеты

img_5347Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу вянчае сабой чарговы цыкл земляробчых работ. Ураджай сабраны з палёў і звезены ў свірны, сховішчы запоўнены кармамі для жывёлы да наступнага пашавага сезона, азімыя засеяны і даюць неблагія ўсходы, пераворваецца глеба пад веснавую сяўбу — вынікі неблагія. Для самых шчырых, самаадданых працаўнікоў вёскі ў актавай зале школы мастацтваў было наладжана свята, пад час якога перадавікам былі ўручаны Ганаровыя граматы і прэміі райвыканкама.
Леанід Залатар, Аляксандр Буйніцкі і Сяргей Касцюковіч (на здымку) — механізатары СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Сёлета на працягу года пра іх працоўныя дасягненні неаднойчы паведамлялася на старонках газеты. І зараз з нагоды прафесійнага свята яны ў шэрагу ўзнагароджаных.
Рэпартаж са святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу чытайце на чацвёртай старонцы.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.