Одним из аутентичных местных блюд в Матырино Лепельского района является запеченная в печке свинина

thumbАдной з аўтэнтычных мясцовых страў у матырынскім краі з’яўляецца пячыста — запечаная ў печцы свініна, аздобленая рознымі прыправамі. Пячыста прысутнічала сярод іншых матырынскіх прысмакаў і на “Велікодных забавах”, якія праходзілі ў Стаях. Вазілі туды прысмакі — сыр клінковы, бліны з тварагом, булкі мясцовыя — бібліятэкар Ларыса Міхневіч і акампаніятар Міхаіл Шалак. Ужо гадоў пятнаццаць тут пры бібліятэцы працуе клуб нацыянальнай кухні “Матырынскія гаспадыні”, пастаянныя ўдзельнікі якога Надзея Галай, Ларыса Міхневіч, Любоў Яўдошчанка і іншыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.