В Кубке спортивного клуба «Каскад» (Минск) по таэквондо ITF успешно выступили лепельчане

s_20090920215204У Кубку спартыўнага клуба “Каскад” (Мінск) па таэквандо ITF паспяхова выступілі лепяльчане. У дысцыпліне “туль” другое месца заняў Артур Дзямко, у “спарынгу” першае месца заваявалі Антон Азаронак і Яраслаў Кажэмскі. Мілана Тарасевіч, Артур Дзямко, Ягор Баранаў, Максім Мігно, Захар Пацыенка, Арцём Дзямко — другое, Ілья Яцук і Ілья Аксяновіч — трэцяе.
Сярод тых, хто працягвае спартыўнае навучанне, у “спарынгу” перамаглі Анастасія Папова і Канстанцін Чыкін, на другім месцы — Даніла Саўчанка. Мацвей Жарнасек, Мікіта Калітуха, Іван Азаронак, Мацвей Мазго, Ніколь Дзямко і Ягор Хацкевіч — трэція. У дысцыпліне “туль” на трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся Анастасія Папова і Ніколь Дзямко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.