От полученных травм скончалась на месте происшествия

flikery-na-rukave13 сакавіка 2018 года каля 5 гадзін 10 хвілін жыхар горада Мінска, 1989 года нараджэння, кіруючы аўтамашынай «Фіят», на 156 кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск у г. Лепелі здзейсніў наезд на жыхарку в. Барсукі Лепельскага раёна, 1965 года нараджэння, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. З гэтага жудаснага факта пачаў свой расповед у рэдакцыі начальнік АДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Трусаў.
У студзені-лютым 2018 года на тэрыторыі рэспублікі з удзелам пешаходаў здзейснена 223 ДТЗ, у якіх 48 чалавек загінулі і 180 атрымалі траўмы. У цэлым па рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ па віне пешаходаў — з 70 да 101, загінулых — з 19 да 37, параненых — з 51 да 65. За два мінулыя месяцы 44 з 48 загінулых у ДТЗ пешаходаў атрымалі смяротныя траўмы ў цёмны час сутак.
Самымі распаўсюджанымі прычынамі ДТЗ па віне пешаходаў з’яўляюцца знаходжанне на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення, невыкананне патрабаванняў правілаў аб абавязковым нашэнні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, папулярызацыі выкарыстання святлозвяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак у перыяд з 27 сакавіка па 2 красавіка 2018 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не будзь непрыкметным на дарозе!».
Згодна з правіламі дарожнага руху, пешаходы павінны рухацца па пешаходным дарожках, а пры іх адсутнасці — па краі праезнай часткі, абавязкова насустрач руху транспартных сродкаў. Гэта дазволіць убачыць транспартны сродак і своечасова зрэагаваць на небяспеку. Перасякаць дарогу пешаход абавязаны толькі па пешаходных пераходах, абавязкова пераканаўшыся, што транспартныя сродкі цалкам спыніліся і прапускаюць яго. Пры руху ў цёмны час сутак трэба абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Не лішнім будзе нагадаць, што пешаходы, якія ігнаруюць патрабаванні правілаў дарожнага руху, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 3-х базавых велічынь. А той, хто парушае правілы і знаходзіцца пры гэтым у стане ап’янення, адмаўляецца прайсці ва ўстаноўленым парадку агляд на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення альбо стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, штрафуецца сумай ад 3 да 5 базавых велічынь.
Менш трагедый здарыцца, калі не будзем раўнадушна праходзіць міма фактаў знаходжання на праезнай частцы асоб у стане алкагольнага ап’янення, а таксама не абазначаных святлоадбівальнымі элементамі. Паведаміць аб такіх фактах можна ў РАУС па тэлефоне 102, званок можа быць ананімным.
В. ВАЛОДЗІН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.