Па слядах кіслых ягад

Індывідуальны прадпрымальнік арандуе склад у Лепелі, дзе захоўвае тавары. У прыватнасці, сярод іншага там знаходзіліся журавіны. Якое ж было здзіўленне, калі, прыйшоўшы раніцай, убачыў, што замкі на дзвярах зламаныя, а ягады зніклі. 300 кілаграмаў — багатая здабыча.
Міліцыянеры ў хуткім часе выявілі, што так шмат ягад адзін злодзей не мог знесці. На цёмную справу рушылі двое — беспрацоўны, раней судзімы за кра­дзяжы лепяльчанін 1992 года нараджэння і работнік ААТ “Лепельрайаграсэрвіс” 1994 года нараджэння.
У наступную ноч яго склад зноў абакралі: вынеслі 400 кілаграмаў журавін. Толькі на гэты раз для таго, каб залезці ў склад, злодзеі выставілі шыбу.
Злачынства ўчынілі беспрацоўныя лепяльчанін 1992 года нараджэння і на два гады маладзейшы жыхар вёскі Казлы. Дарэчы, абодва ўжо раней судзімыя за крадзяжы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.