Пасажырскі транспарт на Лепельшчыне хадзіць не будзе…

ad_373080_image

Пасажырскі транспарт на Лепельшчыне хадзіць не будзе ў першы дзень новага года, прынамсі, да абеду. Аб гэтым паведаміў дырэктар філіяла АТП №14 г. Лепеля ААТ “Віцебскаблтранс” Міхаіл Казімірчык. Гарадскія і міжгароднія аўтобусы выйдуць на лінію толькі а другой палове дня. Не варта ў гэты дзень чакаць аўтобуса і пасажырам прыгарадных рэйсаў. Па словах кіраўніка аўтатранспартнага прадпрыемства, пасажырапаток у першы навагодні дзень практычна адсутнічае, пра што сведчыць шматгадовы досьвед. На пытанне, як дабірацца на працу людзям, якія працуюць на зменнай вытворчасці, Міхаіл Мікалаевіч пэўнага адказу не знайшоў, хаця і згадзіўся, што праблема ёсць. “Магчыма, давядзецца скарыстацца і паслугамі таксі”, — дадаў ён, — вазіць жа аднаго-двух чалавек для прадпрыемства стратна”.
Уладзімір МІХНО.
_

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.