Первенство Республики Беларусь по гребле на байдарках и каноэ

detail_picture_734272_31397367У Брэсце прайшло Першынство Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ. Удзел прынялі юніёры і юніёркі ва ўзросце да дваццаці трох гадоў з шасці абласцей краіны і горада Мінска. Усяго выступіла каля двухсот пяцідзесяці спартсменаў.
Шэсць выхаванцаў Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў па веславанні «Альбатрос» апынуліся ў складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці. Ілья Палонскі і Ілья Дзямко на каноэ-адзіночцы на розных дыстанцыях сталі бронзавым і сярэбраным прызёрамі адпаведна. Першы спартовец вызначыўся на тысячы метрах, другі — у спрынце на двухстах, а затым на каноэ-чацвёрцы на пяцістах метрах, дзе зборны экіпаж заваяваў залаты медаль.
Удзел у чэмпіянаце Еўропы забяспечыла сабе Лізавета Аношка. У складзе зборнага экіпажа на байдарцы-двойцы на дыстанцыі пяцьсот і тысяча метраў, а таксама ў складзе на байдарцы-чацвёрцы заняла першыя месцы.
Лізавета Аношка і Ілья Дзямко прадставяць нашу краіну на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню ў сербскім Бялградзе.
Яўгенія ЛЯХ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.