План разжиться деньгами созрел мгновенно

dsc_7340_13Лепяльчанка выпівала ў сваёй кампаніі. Праз пэўны час спіртное закончылася, сталі разыходзіцца. Скіравалася, было, дахаты і яна. Аднак, праходзячы міма аднаго дома, прыпынілася. Выпадкова падслухала размову, што тут жыве маладая сям’я, здымае жыллё. План разжыцца грашыма выспеў імгненна. Заходзіць у дом і вядзе наступную гаворку:
— Я блізкая знаёмая гаспадыні дома. Яна зараз збіраецца ехаць па сваіх справах у Расію, ёй не хапае грошай на білет. Яна папрасіла мяне, каб я зайшла да вас і ў лік платы за кватэру ўзяла 50 рублёў. Ёй перадам, бо трэба тэрмінова ехаць…
Маладыя людзі і не падумалі нават аб тым, каб праверыць, далі грошы адразу. Тая хутчэй пабегла. Аднак не да гаспадыні, а да бліжэйшай крамы.
Праз паўгадзіны кватаранты ўсё ж патэлефанавалі, тут усё і высветлілася.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.