Попыт на спажывецкія крэдыты Беларусбанка ў лепяльчан невысокі

1389706530_belarusbank Як паведамілі ў аддзеле рознічнага бізнэсу лепельскага ЦБП ААБ “Беларусбанк”, з пачатку года зменшылася цікаўнасць грамадзян да спажывецкіх крэдытаў. Усяго былі заключаныя 16 крэдытных дагавораў на агульную суму 412,8 мільёна рублёў. У прыватнасці, шэсць крэдытаў былі выдадзены маладым сем’ям, дзе адзін з супругаў мае ўзрост да 30 гадоў і выхоўваюць хаця б адно дзіця. Ім выдзяляюцца сродкі на пяць гадоў пад 28 працэнтаў гадавых. Па пяці дагаворах крэдыты атрымалі пенсіянеры на тры гады пад 35%. Астатнія пяць крэдытаў дылі выдадзены на агульных умовах – на пяць гадоў пад 40 працэнтаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.