Поздравление с Днем пожилых людей от депутата Игоря Мартынова

Дарагія жыхары Лепельшчыны!

Ад усёй душы віншую вас са святам бясконца дарагіх нам людзей — нашых бабуль і дзядуль, татаў і матуль, з Днём пажылых людзей! Гэта свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай свядомасці і душэўнай шчодрасці. Гэта свята людзей, якія прайшлі нялёгкімі шляхамі вайны і перажылі эканамічныя цяжкасці. У гэты дзень вельмі хочацца пажылых людзей асабліва падтрымаць, падзякаваць ім за жыццёвую стойкасць і ад душы прызнацца, што яны для нас вельмі дарагія. Мы цэнім усё, што яны зрабілі для будучых пакаленняў. Шчыра жадаю ім рэалізацыі ўсіх планаў, няхай іх ніколі не пакінуць энергія і актыўнасць, няхай іх акружаюць толькі ўдзячныя і добразычлівыя людзі!

Ігар МАРТЫНАЎ,

дэпутат Палаты

прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.