Поздравляем с Днем пожилых людей!

Шаноўныя пажылыя людзі!

Дзень пажылых людзей не выпадкова адзначаецца ў пачатку кастрычніка. Як зямлю клапатліва атуляе жоўта-барвовае лісце, так і вы, нашы дарагія бацькі, бабулі і дзядулі, саграваеце нас сваёй любоўю, душэўнай цеплынёй, шчырасцю і ўвагай. Калі за плячыма засталіся дзясяткі год працы ў арганізацыях, на прадпрыемствах, пасталелі і знайшлі сваю дарогу ў жыцці дзеці, падрастаюць унукі, надыходзіць час жыццёвай мудрасці.

Вельмі радасна, што многія жыхары раёна, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, па-ранейшаму прымаюць актыўны ўдзел у жыцці раёна — вядуць грамадскую дзейнасць, удзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах, развіваюць свае творчыя здольнасці і не губляюць жыццёвага аптымізму. Тым самым пажылыя людзі з’яўляюцца для моладзі прыкладам бадзёрасці, мэтанакіраванасці і любові да жыцця.

Няхай жа вас, пажылыя жыхары раёна, ніколі не пакідаюць моцнае здароўе, дабрабыт, станоўчая энергія, выдатны настрой, няхай здзяйсняецца ўсё задуманае! Мы ганарымся вамі, верым у вашы сілы і поспех! Са святам вас, дарагія!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.