Прэміі працаўніцам

На прадпрыемствах Лепеля віншуюць жанчын з іх святам. Так, адміністрацыя філіяла “Лепельскі хлебазавод” РУВП Віцебскхлебпрам” адзначыла ўсіх працаўніц прэміямі ў 500 тысяч рублёў, а ААТ “Малочнакансервавы камбінат” — па 650 тысяч. На прадпрыемствах арганізаваны таксама святочныя канцэрты.

Паўтары тысячы тартоў

Традыцыйна напярэдадні святаў кулінарны камбінат РСТ і хлебазавод павялічваюць аб’ёмы выпуску кандытарскай прадукцыі, у прыватнасці — тартоў. Так, хлебазавод да святаў падвойвае колькасць прадукцыі, якая накіроўваецца ў гандлёвую сетку. Кулінарны ж камбінат нарошчвае аб’ёмы ў некалькі разоў. Калі ў звычайныя дні за змену выпякаюць па 40 — 50 тартоў, то на святы плануюць выпекчы каля паўтары тысячы. Работніцы збіраюцца працаваць кругласутачна ў тры змены.

Сустрэлі вясну разам

У другі дзень вясны святочную праграму для жыхароў Домжарыц падрыхтавалі мясцовы СДК і музычная школа. Усе прысутныя мелі магчымасць паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, паказаць свае вакальныя даныя. Залезці на слуп — і такі іспыт падрыхтавалі для жадаючых атрымаць падарункі. Гасцей запрашалі пачаставацца блінамі, якія прыгатавалі супрацоўнікі ГК “Плаўна”. Не застаўся ў баку ад свята і цэнтральны герой Бярэзінскага запаведніка — Балотнік.
Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.