IMG_3378Быццам цёплае вясновае сонейка, якое асвятляе ўсё навокал сваімі ласкавымі промнямі, сагравае вучняў сярэдняй школы №3 душэўнай цеплынёй Алеся Пячкоўская.

Каля дзесяці год Алеся Фёдараўна працуе настаўніцай музыкі і музычным кіраўніком школы, і любімая прафесія стала для яе жыццёвым прызваннем. Школьныя лінейкі, святочныя канцэрты, тэматычныя сустрэчы, конкурсы… Ні адно мерапрыемства не праходзіць без удзелу гэтай мілай і абаяльнай настаўніцы.
Музычнай творчасцю Алеся пачала займацца ўжо ў школьныя гады. Адначасова з агульнаадукацыйнай школай развівала свае здольнасці ў Заслонаўскай музычнай школе, дзе займалася па класе акардэона. Скончыла Полацкі педагагічны каледж па спецыяльнасці “Настаўніца музыкі”, а праз пяць год удасканаліла свае веды па атрыманай спецыяльнасці на педагагічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава.
Алеся Фёдараўна актыўна дзеліцца з калегамі сваімі творчымі ідэямі, а ў кожным вучні бачыць шматгранную і неардынарную асобу. Пра кожнага са сваіх выхаванцаў яна можа расказаць вельмі шмат. Вядома ж, вучні адчуваюць гэта і таму цягнуцца да любімай настаўніцы.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
Фота В. Матыркі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.