Приехали на ферму, а там — пустые сараи, только гулкое эхо гуляет по просторных помещениях

img_2997 — У канцы 1990-х, калі прыйшоў у заняпад калгас “Радзіма”, у мяне, шчыра прызнацца, адносна велеўшчынскай фермы былі самыя дрэнныя прадчуванні, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Філіпаў. — Навокал быў развал, пагалоўе жывёлы скарачалася, памяшканні і абсталяванне прыходзілі ў заняпад. Здавалася, што ферма больш ніколі не падымецца, што аб сур’ёзнай вытворчасці, добрых надоях тут застаецца толькі марыць. Аднак жа — вось!

— Дзякуй у першую чаргу трэба сказаць былому дырэктару СВП “Пражэктар” Станіславу Раманенку, — кажа загадчыца велеўшчынскай фермы Ларыса Садоўская. — Менавіта ён прапанаваў і рэалізоўваў мадэрнізацыю аб’екта. Былі адрамантаваны хлявы, заменена абсталяванне, захаваны працоўны калектыў. А зараз на змену работніцам старэйшага пакалення прыходзіць моладзь.
Сапраўды, ферма ў Велеўшчыне з’яўляецца перадавой у раёне і адной з лепшых у вобласці. Нагодай для прыезду стала ўручэнне падзякі даярцы фермы Ірыне Пшонка за другое месца ў абласным вытворчым спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення па выніках за май. Гэта значыць, сярод тысяч даярак ва ўсёй вобласці лепшая за яе — толькі адна.
Вытворчыя паказчыкі скажуць красамоўней за любыя словы. За месяц Ірына Пшонка ад 35 кароў атрымала 28,9 тоны малака, удой ад кожнай каровы склаў па 826 кілаграмаў. У сярэднім атрымліваецца, што за дзень кожная рагуля давала па 26,6 кілаграма — два з паловай вядры! І гэта, варта заўважыць, у маі, калі ў сувязі з пераходам на выпас прадукцыйнасць жывёлы крыху змяншаецца, пакуль стрававальная сістэма кароў не адаптуецца да зялёнага корму.
Ірына Пятроўна працуе на ферме ў Велеўшчыне больш за дзевяць гадоў, і заўсёды лічылася адной з лепшых. Менавіта ёй часта даручаюць раздой цялушак — адну з важнейшых аперацый, ад якіх у далейшым залежыць прадукцыйнасць кароў. А зараз жанчына паступова перадае свой багаты працоўны вопыт моладзі.
ды некалькі цялятаў, што толькі нядаўна нарадзіліся на свет, у клетках. Аднак хваляванні аўтара былі марнымі — жывёла была ўся на полі. Даяркі ж дзеля ўрачыстасці сабраліся ў пакоі для адпачынку.
Уручаючы падзяку, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч зазначыў:
— Заўсёды радасна наведваць СВП “Пражэктар”, бо заўсёды прыезд звязаны з радаснай нагодай. Жывёлаводы Велеўшчыны, Слабады, Далікаў па праве лічацца лепшымі ў раёне, і нават у вобласці. Ірына Пятроўна, дарагія жанчыны, прыміце шчырую падзяку за вашу цяжкую працу. Сваёй працай вы ў першую чаргу паляпшаеце свой матэрыяльны дабрабыт, ваша праца — ваш заробак. І ў не меншай ступені ўмацоўваеце фінансавы стан свайго прадпрыемства, уносіце свой важкі ўклад у харчовую бяспеку рэспублікі. Жадаю і надалей так трымаць. А вам, моладзь, вучыцца ў старэйшых, пераймаць іх вопыт, каб у бліжэйшы час мы прыехалі віншаваць і вас.
— Жадаю вам, Ірына Пятроўна, і ўсім найперш моцнага здароўя, а таксама каб у вашых дамах, сем’ях усё было добра. Калі гэта ёсць, то з любой іншай працай можна справіцца, якой бы цяжкай яна ні была, — сказаў Пётр Філіпаў.
Потым Пётр Леанідавіч і Ларыса Садоўская прайшлі па хлявах. Паўсюль была чысціня, падлога сухая. У бліжэйшы час тут будзе праводзіцца планавы касметычны рамонт: пабеляць сцены, падновяць фарбу, падрамантуюць дзе-нідзе абсталяванне. Асноўныя ж канструкцыі — у выдатным стане. Больш сур’ёзнай увагі заслугоўвае хіба што прафілакторый для ўтрымання цялятаў.
Асноўнай цяжкасцю ў бліжэйшы час загадчыца фермы назвала стан кармоў. Травы сёлета, як і паўсюдна, слабыя. Тым больш, што ў ваколіцах Велеўшчыны землі пясчаныя, засушлівыя. Зараз трэба дакладна вызначыць, якія палеткі пусціць пад выпас, а якія — пад сенажаці. І абавязкова — наладзіць падкошванне пашаў.
Пасля ўрачыстай часткі гаспадары запрасілі гасцей на кубачак чаю, за якім душэўная гутарка, абмен думкамі працягваліся. Успаміналі мінулыя прыезды, калі прывозілі падзякі і граматы за ўдарную працу. Адзначалася, што дырэктар Аляксандр Дзямко шмат робіць для падтрымання і прымнажэння працоўных традыцый. Ірына Пшонка, іншыя суразмоўцы аднадушна пагадзіліся, што жывёлагадоўчая ферма з’яўляецца тым аб’ектам, які дае жыццё вёсцы. Толькі тая вёска жыве, дзе ёсць вытворчы аб’ект, дзе людзям ёсць магчымасць заробку.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: за чаяпіццем, другая справа — Ірына Пшонка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.