Приобретен в Лепеле цифровой рентген-аппарат белорусско-китайского производства

jjhlqezqjmpparlfqfpdnxcfgpciaw_2015Самым важным і галоўным накірункам дзейнасці медыцыны з’яўляецца здароўе чалавека, адчуванне яго поўнага фізічнага і псіхічнага дабрабыту. Важную ж ролю ў дзейнасці медыцынскіх устаноў мае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Аб абнаўленні абсталявання ва ўстанове аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” пойдзе наша размова з намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Кацярынай Шабунько.

— Прывядзенне ў адпаведнасць сучасным патрабаванням матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя ажыццяўляецца планамерна, — адзначыла Кацярына Львоўна. — У мінулым годзе за лік сродкаў мясцовага бюджэту на агульную суму 46,3 тысячы рублёў набыты шэраг абсталявання: прыбор для вымярэння артэрыяльнага ціску, ПЭВМ HAFF “Maxima” РБ (пяць адзінак у камплекце), машына для перапрацоўкі гародніны МПО-1/РБ, стол агульнахірургічны ОК-гама, электракардыёграф ЭК1Т-1/3-07-07 (шэсць адзінак), фотаметр універсальны Ф-300ТП. Набыта таксама помпа шпрыцавая ДШ-10 (пяць адзінак) і сістэма відэаназірання для стаматалагічнай паліклінікі.
Летась зроблены бягучы рамонт будынкаў і памяшканняў на агульную суму 58,9 тысячы рублёў, выкананы работы па замене пажарнай сігналізацыі на першым паверсе галоўнага корпуса бальніцы і трэцім паверсе цэнтральнай раённай бальніцы. Адрамантаваны дах Новавалосавіцкай урачэбнай амбулаторыі і памяшканне Грыгаравіцкага ФАПа, устаноўлены новы ацяпляльны кацёл і дымаход у Пышнянскай бальніцы сястрынскага догляду, выкананы рамонтныя работы ў палатах тэрапіі і працэдурнай гінекалогіі, праведзены рамонт сістэмы вентыляцыі на харчблоку і рамонт падлогі ў аўтамабільных боксах.
З мінулага года ў нас пачаў працаваць касметычны кабінет. Працэдуры праводзяцца на высокаэфектыўным апараце ультрагукавой і электрамагнітнай тэрапіі “Unica” італьянскай вытворчасці. Апарат спалучае ў сабе тры эфектыўныя прынцыпы дзеяння: ультрагук, радыёчастоты і іонафарэз. На апараце працуе спецыяліст V разраду па касметалогіі Таццяна Стош.
Літаральна месяц таму за сродкі з рэспубліканскага бюджэту набыты лічбавы рэнтген-апарат беларуска-кітайскай вытворчасці на тры працоўныя месцы. Работа яго ў лічбавым рэжыме дазволіць знізіць прамянёвую нагрузку на пацыента, медыцынскі персанал і дасць магчымасць аб’яднання з нашай камп’ютарнай сеткай. Такім чынам, урачы змогуць хутка праглядваць даныя абследавання і пры неабходнасці накіроўваць іх на адрас Віцебскай абласной бальніцы. У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка памяшкання для работы апарата.
Спадзяюся, што выкарыстанне высакаякаснай тэхнікі дапаможа зрабіць аказанне медыцынскіх паслуг дасканалым, а нашымі платнымі паслугамі скарыстаюцца жыхары раёна.
Інтэрв’ю правяла Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.