Проблемы лепельчан можно решить через общественную приемную

obshhestvennaja-priemnaja-768x427-1Для таго, каб дэталёва пазнаёміцца з набалелымі праблемамі жыхароў раёна, іх патрэбамі, выслухаць пэўныя меркаванні і прапановы, кожны аўторак і чацвер з 16 да 20 гадзін пры райвыканкаме працуе грамадская прыёмная. Звярнуцца сюды, можна, наведаўшы райвыканкам або пазваніўшы па нумары 6-84-32.

Так, у мінулы аўторак прыём грамадзян праводзіў старшыня раённага савета ветэранаў Васіль Майзус. Якія пытанні былі адрасаваны Васілю Канстацінавічу, мы даведаліся пасля правядзення мерапрыемства.

— Паколькі гэта быў усяго другі дзень работы грамадскай прыёмнай, ні аднаго званка ад жыхароў раёна не паступіла. Ніхто з мясцовых жыхароў не пажадаў прыйсці і на асабістую сустрэчу. Аднак важнасць работы грамадскай прыёмнай вельмі вялікая. Упэўнены, што мясцовых жыхароў хвалюе шмат пытанняў, якія датычаць галіны жыллёва-камунальнага абслугоўвання, землеўпарадкавальнай службы і г.д. Паколькі я працую з ветэранамі працы, ведаю, што многія пажылыя людзі жадаюць атрымаць кансультацыю пэўнага спецыяліста. Таму дзейнасць грамадскай прыёмнай, несумненна, будзе вельмі карыснай для многіх.

Так, члены раённага савета ветэранаў, у прыватнасці, мужчыны, выказалі незадаволенасць тым, што ў гарадской лазні не вельмі цёпла. Пытанне будзе адрасавана кіраўніцтву КУВП “Бароўка”.

Работа грамадскай прыёмнай дазваляе наладзіць грунтоўны дыялог паміж уладай і жыхарамі раёна. Несуменна, такім чынам удасца вырашыць нямала важных пытанняў.

Святлана ВАЗНЯК.      

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.