Прощание со службой на Лепельщине

img_0378img_0379img_20210430_151940 З 19-ай гвардзейскай механізаванай брыгады за апошнія дні звольніліся ў запас 407 салдатаў і сяржантаў тэрміновай службы. Бацькі воінаў, які сталі ўзорам адказнасці, добрасумленнасці і адданасці свайму ганароваму абавязку, былі запрошаны камандаваннем часці ў клуб ваеннай часці 71327. Татам і матулям былі выказаны словы асаблівай падзякі за ўзорнае выхаванне сыноў. Віктар Макарэвіч, які выконвае абавязкі камандзіра 19-й асобнай гвердзейскай механізаванай брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік адзначыў:

— Мы арганізавалі сустрэчу з бацькамі 10 ваеннаслужачых. Вядома, выдатнікаў вайсковай службы значна больш, але не ўсе мамы і таты маюць магчымасць прыехаць у Заслонава, бо ў нас праходзяць службу прызыўнікі з усёй вобласці, а таксама з іншых рэгіёнаў Беларусі. Дабрацца да нас, напрыклад, з Пастаўскага, Вернядзвінскага, іншых аддаленых раёнаў, тым больш — з іншых абласцей, зможа не кожны па прычыне вялікіх фінансавых затрат. Бацькам, якія не змаглі прыехаць да нас, мы адсылаем Падзячныя лісты па пошце або аддаём салдатам, каб яны прывезлі іх дадому. Прыехалі ж да нас госці з Чашніцкага, Докшыцкага і, вядома ж, Лепельскага раёнаў.

…Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў актавай зале клуба ваеннай часці. Бацькі прыехалі і размясціліся загадзя, хутка прыбылі і салдаты. Міжволі заўважыў, з якой радасцю і гонарам родныя глядзяць на сваіх сыноў, братоў і каханых. Многія з іх сталі больш мужнымі, рашучымі і ўпэўненымі ў сабе.

У выкананні духавога ваеннага аркестра прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Віктар Макарэвіч урачыста ўручыў салдатам граматы, іх матулям — падзячныя лісты і выступіў з прывітальным словам:

— Я адносна нядаўна, усяго 2, 5 месяцы служу ў 19-ай брыгадзе, таму, на жаль, мала знаёмы з асабовым складам часці. У гэтай зале сабраліся лепшыя з лепшых салдат, якія сталі ўзорнымі воінамі дзякуючы месяцам бездакорнай службы. Упэўнены, што вы добра памятаеце, як калісьці прыйшлі ў часць, як вам здавалася, што служба будзе доўжыцца бясконца. Аднак непрыкметна надышоў час развітвацца. Хутка вы вернецеся дадому. Шчыра жадаю вам хутчэй вызначыць свой далейшы шлях і дасягнуць значных поспехаў. Разам з гэтым жадаю ўчарашнім салдатам не забываць важныя ўрокі вайсковай службы. Упэўнены, што, прайшоўшы праз гэты перыяд у казармах, на палігонах, вы набылі значны вопыт, які не будзе залішнім. Не трэба забываць і вайсковае сяброўства, якое гартуецца ў арміі. Так, цывільнае жыццё развядзе ўсіх па сваіх шляхах-дарогах, але армейскае сяброўства — непарушнае. У войску вы навучыліся самастойна прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. Пакуль што вы маладыя, але пройдзе час — і вы будзеце працаваць, створыце свае сем’і і будзеце несці вялікую адказнасць, бо ад вашых рашэнняў будзе залежыць не толькі ваш лёс.

Я шчыра жадаю вам, хлопцы, здароўя, дабрабыту і пры любой магчымасці працягваць вучобу. Вучыцеся, бо роднай краіне патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты. Будзьце добрымі грамадзянамі, прыносьце карысць нашай Беларусі. Паважаныя мамы і таты, прыміце ад камандавання часці нізкі паклон за вашых сыноў!

Пасля невялікага канцэрта бацькі з салдатамі і афіцэрамі — непасрэднымі камандзірамі за кубачкам кавы з пячэннем гутарылі ў сяброўскай атмасферы. Мамы і таты глядзяць на сваіх сыноў. У вачах матуль — радасць і шчасце, а таты глядзяць на сваіх сыноў з гонарам — за непрацяглы час службы ў арміі яны сталі сапраўднымі мужчынамі.

Васіль МАТЫРКА.

На здымку: фота на памяць.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.