Проверили, как ведется ремонт дорог в городе на аварийных участках

91eea28c-c612-4f7c-b7a3-bf06a104ddad0bdda54b-357a-4a45-b250-9cda6d1525ca269f363d-e26d-41b9-a7e6-b6dfab2a55f2577ac528-4123-466c-a518-80995c93a836У №28 (11897) за 9 красавіка бягучага года пад рубрыкай «Ідэалагічная работа» быў апублікаваны матэрыял «Разгляд пытанняў — праз канструктыўны дыялог». На сустрэчы старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча з калектывам Лепельскага ўчастка электрычнай сувязі Глыбоцкага ЗВЭС пасля выступлення Міхаіла Леанідавіча ў работнікаў была магчымасць агучыць набалелыя пытанні. Так, лепяльчанін Ігар Саламаха пацікавіўся, калі плануецца рамонт дарог у горадзе.

Пытанне было адрасавана дырэктару КУВП “Бароўка” Андрэю Балотніку, ад якога рэдакцыя атрымала адказ:

— Рамонт дарог на аварыйных месцах на перакрыжаваннях вуліц Чуйкова — М. Горкага, Чуйкова — — Будзённага, а таксама рамонт дарогі на ўчастку ад гандлёвага цэнтра “Мікс” па вуліцы Войкава да вуліцы Інтэрнацыянальнай і ўчастак дарогі па вуліцы Савецкай ад вуліцы Будзённага да вуліцы Барысаўскі тракт зроблены ў маі.

Праехалі па ўчастках, якія ўказаны вышэй, і пераканаліся на свае вочы. Канечне, шмат яшчэ спраў у работнікаў камунальнай гаспадаркі, але і вялікая работа зроблена па рамонце дарог. Прыемна, што асабліва ажыўленымі сталі вуліцы, якія раней кіроўцы аб’язджалі.

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.