На Лепельщине прошла военно-патриотическая игра «Зарница»

bd4e831d-eee8-4b67-8508-53ff6a453dea40001ce8-a9b9-4613-b542-4d79f62b05c226ef5b0b-47ad-4c6e-98fd-d77b1695b71227cd2dff-302c-4c51-8fc8-bfc8bb58b473У Лепелі, у гарадскім парку, прайшоў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца», у якой прынялі ўдзел установы адукацыі горада і раёна.

Цікава, што ў спаборніцтвах змагаліся за лідарства і акцябрацкія атрады. І хоць у патрыятычнай гульні «Зарнічка» былі заданні крыху прасцей, малодшыя школьнікі да іх ставіліся з вялікай адказнасцю.

Пасля тлумачэння заданняў на «палях бітваў» паміж камандамі на працягу некалькіх гадзін разгарэліся сапраўдныя баталіі, падчас якіх дзецям трэба было паказаць спрыт, навыкі ў спорце і фізічную падрыхтоўку, а таксама прадэманстраваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці.

Асаблівую атмасферу і антураж дадавалі прысутнасць ваеннага камісара Лепельскага і Ушацкага раёнаў падпалкоўніка Андрэя Пухальскага, старшыні Лепельскай РАС ДАСААФ Паўла Лямцава і іншых кампетэнтных асоб, якія прымалі рознага кшталту спартыўныя “экзамены”.

Юнармейцы, а іх у кожнай камандзе было па 10 чалавек, паўдзельнічалі ў конкурсе баявых лісткоў, аглядзе строю і песні, спаборніцтве «Да абароны Айчыны гатовы!» і ваенізаванай гульні на мясцовасці.

У кожным этапе спаборніцтва журы ўлічвала неардынарнасць, арыгінальнасць, шпаркасць, правільнасць выканання каманд і страявых прыёмаў, падцягнутасць, дысцыплінаванасць, дзеянні камандзіра аддзялення.

Урэшце, юнармейцы пераканаўча даказалі: да абароны Айчыны яны гатовыя! Як сапраўдныя снайперы стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі 13-14-гадовыя вучні. І што адметна, дзяўчаты не саступалі ў гэтай справе хлопцам. Так, напрыклад, Юлія Правада з сярэдняй школы №1 выбіла 8, 9, 10. Вольга Вараб’ёва з Бароўскай СШ не саступала ў трапнасці супернікам. На мішэні ўсе ўбачылі выбітыя 7, 8, 9.

Акрамя гэтага, выконвалі пастаўленыя баявыя задачы — хутка, выразна і зладжана праходзілі ваенізаваную эстафету, дзе трэба было малодшай групе паказаць свой спрыт і хуткасць, а старэйшым удзельнікам — яшчэ і пераапрануцца ў форму выратавальніка.

Дзеці стараліся з усіх сіл, каб паказаць добрыя вынікі, але, як правіла, дыпломы дасталіся наймацнейшым. Кожны з членаў журы ў сілу сваёй кампетэнцыі пастараўся быць строгім і аб’ектыўным пры выстаўленні балаў за кожны конкурс.

Так, у “Зарнічцы” лідарамі сталі прадстаўнікі СШ №3, на другой прыступцы апынуліся вучні з Заслонаўскай СШ і трэцяе месца занялі прадстаўнікі Слабадской яслі-сад — сярэдняй школы.

У “Зарніцы”, а гэта больш вопытныя ўдзельнікі спаборніцтваў, на першым месцы апынулася Бароўская СШ, на другім — сярэдняя школа №3 і Старалядненская яслі-сад — базавая школа, на трэцім — Заслонаўская СШ.

У гульні “Снайпер” 1-е месца занялі Дзяніс Бародзіч і Юлія Правада з СШ №1, 2-е — Вольга Вараб’ёва і Іван Барысенка з Бароўскай СШ, 3-е — Аляксандра Мудрагель і Карына Скараходка са Старалядненскай яслі-сад — базавай школы.

Пры падвядзенні вынікаў арганізатары павіншавалі юнармейцаў, пахвалілі за годную падрыхтоўку да гульні і пажадалі далейшых поспехаў.

У гэты дзень кожны зразумеў, наколькі поспех залежыць не толькі ад жадання перамагчы, але і ад узмоцненых трэніровак. Тым не менш, кожны з удзельнікаў «Зарніцы» атрымаў велізарны зарад бадзёрасці, добрага настрою, магчымасць зносін з таварышамі ў пазашкольнай абстаноўцы і за гэты час нават абзавёўся новымі сябрамі.

Асаблівыя словы падзякі хочацца сказаць арганізатарам мерапрыемства — аддзелу па адукацыі райвыканкама, РАС ДАСААФ і раённаму цэнтру дзяцей і моладзі, якія падтрымлівалі дзяцей, хваляваліся і радаваліся іх поспехам.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.