Решили в Слободе приручить диких птиц

Вырашылі ў Слабадзе прыручыць дзікіх птушак. Не тое, каб зусім прыручыць, а хаця б завабіць. На ўрок, апрыклад, запрасіць ці на якое іншае школьнае мерапрыемства. Дзеці разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Валянцінай Ігнатовіч і Наталляй Мірановіч старанна сталі рыхтаваліся да сустрэчы. Трэба сказаць, даўно жо ў Слабадзе вывучаюць як мае быць край родны: збіраюць фальклор, цікавяцца гісторыяй вёскі, пяваюць мясцовыя песні і вершы пішуць. І вось зараз нарэшце дабраліся да птушак.

miranovich-5

Запрасіць іх у школу вырашылі ў адну з субот — гасцямі на шосты школьны дзень. У школе аб’явілі акцыю «Птушкі на кармушку». Дзеці з таго, што пад рукі трапілася, майстравалі самі кармушкі. Якіх толькі не нарабілі — самых неверагодных канструкцый і памераў. Гонарам свяціліся дзіцячыя твары. Здорава папрацавалі!
І вось суботнім ранкам сабраліся за круглым сталом чакаць сяброў. А пакуль чакаюць, праслухалі і абмеркавалі сабраную Наталляй Мікалаеўнай і Валянцінай Уладзіміраўнай свежую інфармацыю пра тое, як птушкі зімуюць. Тым часам сонейка падымалася ўжо вышэй. Надвор’е на вуліцы выдалася выдатнае. Зусім па Багдановічу:
«Мяцель не вее, сціхнуў вецер і волен лёгкіх санак бег…»
Вось толькі птушкі нешта не спяшаліся ў школу. Можа, заняліся якімі неадкладнымі справамі? Зразумела, есці шукаюць недзе, вунь як усё замяло.
І вырашылі дзеці самі адправіцца да птушак у госці. Намецілі маршрут паходу, сталі на лыжы і — гайда ў лес! Адзінаццаць гадзін раніцы. Сонца свеціць. Настрой цудоўны. Хваля радасці ў малечы аж зашкальвае. Калі яшчэ збяруцца дружнай вясёлай камандай, разам з любімымі настаўнікамі. Набралі птушкам розных прысмакаў, прыхапілі кармушкі — толькі лыжы коўзаліся.
Вось і лес. Сосны, елкі стаяць, як зачараваныя, у прыгожым снегавым уборы. Белыя бярозкі здаюцца яшчэ бялейшымі — ад снегу. Усялякіх звярыных слядоў на белым снежным дыване. І раптам — птушыны хор. Вось дык нечаканка! Птушкі, убачыўшы сваіх адданых сяброў, вырашылі хорам іх прывітаць. Дзеці былі прыемна здзіўлены і ўражаны такою шчыраю гасціннасцю.
Трэба ж аддзячыць. Дружна развешвалі кармушкі на дрэвах, напаўнялі іх ласункамі. Проста сказаць, ды не проста зрабіць. Трэба ведаць, як правільна прымацаваць кармушку. Тут на дапамогу дзецям прыйшлі настаўнікі.

miranovich-1

І вось нарэшце першыя “дэгустатары” паявіліся за імправізаваным лясным сталом — верабейчыкі прымчалі. Колькі ж было радасці!
Пакінулі птушкам пачастунак, з лёгкім сэрцам і пачуццём выкананага абавязку дадому вярталіся. Напрыканцы Наталля Мікалаеўна прапанавала дзецям зрабіць некалькі кругоў на лыжах па школьным стадыёне — так, для зарадкі.
Школьная субота задалася! Ніхто не хацеў разыходзіцца. Час было дадому, а яны ўсё яшчэ абмяркоўвалі паход у госці да птушак, дзяліліся ўражаннямі і ўжо строілі планы на новыя добрыя справы.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: у паходзе да птушак; смачна есці, крылатыя сябры!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.