С большим удовольствием группа посетителей отделения дневного пребывания для инвалидов «ТЦСОН Лепельского района» провела свободное время в пансионате «ЛОДЭ»

u-1З вялікім задавальненнем група наведвальнікаў дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН правяла вольны час у пансіянаце “ЛАДЭ”. Арганізацыяй адпачынку інвалідаў занялася галоўны адміністратар пансіяната Злата Клімашэўская. Схадзілі на экскурсію да вальераў, дзе пабачылі сабак-маламутаў, казуляў, паўліна і іншую жыўнасць. Пансіянат выдзеліў для адпачынку альтанку з камінам, прапаноўвалі і посуд, і мячы, работнікі сталовай зварылі юшку. Адпачывальнікі прыгатавалі шашлыкі, гушкаліся на арэлях, спускаліся да набярэжнай возера. Адпачынак удаўся, інваліды вярнуліся з добрым настроем і засталіся вельмі ўдзячнымі пансіянату.
На здымку: пад час адпачынку ў пансіянаце “ЛАДЭ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.