Первое место в туристическом слете — у лепельчан

На працягу 2 дзён на Віцебшчыне праходзіў XII абласны турыстычны злёт для работнікаў ААТ “Белаграпрамбанк”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і прадстаўнікі Лепельскага раёна — спецыялісты рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”.

У кожную з каманд, якая прадставіла адпаведны рэгіён, уваходзілі  не больш за 25 чалавек. Спартсменам прыйшлося акунуцца ў марское жыццё, бо асноўная тэма турзлёту атрымала назву “На адной хвалі”.

Так, турыстам неабходна было захапіць журы і гледачоў сваімі музычнымі здольнасцямі, рашыць арыфметычныя загадкі, сабраць пазлы, а таксама праявіць сваю фізічную загартоўку ў спаборніцтвах і конкурсах. Якія толькі перашкоды і складаныя сітуацыі не прыйшлося пераадольваць камандам-эскадрам! Як сапраўдныя марскія ваўкі, яны перажылі “Марскую гайданку”, “Катапульту”, аддавалі ўсе сілы падчас “Выратавання капітана”. Турысты ўмела склалі карту і спазналі радасць ад марской рыбалкі, а таксама захапілі журы музычнымі імправізацыямі “На цеплаходзе музыка іграе”.

Вельмі прыемна адзначыць, што па выніках спаборніцтваў 1 месца заняла каманда г. Лепеля, на 2 прыступцы апынуліся турысты з Полацка, а на 3-й — з Глыбокага. Арганізатарам мерапрыемства выступіла рэгіянальная дырэкцыя па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, а прызы для супрацоўнікаў былі падрыхтаваны пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй.

Ад усёй душы віншуем каманду Лепельшчыны з заслужанай перамогай! Работнікі ААТ “Белаграпрамбанк” — гэта людзі, якія не толькі дасканала ведаюць сваю справу, а і ўмеюць цікава і змястоўна бавіць вольны час.

Святлана ВАЗНЯК

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.