Шэсць лепяльчан сталі «прадпрымальнікамі» ў самагонным бізнэсе

2124202З пачатку года за незаконную рэалізацыю спіртаўтрымліваючых вадкасцяў да адказнасці былі прыцягнуты шэсць чалавек. Чатыры факты рэалізацыі зафіксаваны на тэрыторыі Стайскага сельсавета, два — на тэрыторыі Каменскага. Па выяўленых фактах складзены адмі­ністрацыйныя пратаколы, агульная сума штрафаў перавысіла 2,7 мільёна рублёў.
За гэты ж час за незаконны выраб самагону і самагоннай брагі да адказнасці прыцягнуты чатыры чалавекі. Факты мелі месца ў Стайскім, Бароўскім, Лепельскім сельсаветах і ў горадзе Лепелі. Канфіскаваны 101 літр самагону і брагі, накла­дзены штрафы ў памеры 900 тысяч рублёў, вынесена адно папярэджанне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.