Штогод на Лепельшчыне праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы

Штогод на Лепельшчыне праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Мэта мерапрыемства — актывізацыя кантролю за выкананнем стандартаў і нормаў на вытворчасці, зніжэнне ўзроўню вытворчага траўматызму, стварэнне бяспечных умоў працы.

Прызналі пераможцам агляду-конкурсу за 2015 год сярод арганізацый невытворчай сферы КУП «ДРАЦ «Жамчужына»; сярод арганізацый вытворчай сферы са штатнай колькасцю працуючых да 100 чалавек — ААТ «ДСТ-1 г. Віцебск» філіял ДБУ-34 г. Лепеля, а са  штатнай колькасцю ад 101 да 500 чалавек — КУВП ЖКГ «Лепель».

Значыць, і ў складаных эканамічных умовах можна знайсці сродкі на стварэнне бяспекі на кожным рабочым месцы. І перадавы вопыт павінен знайсці пра­піску ў іншых калектывах рэгіёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.