Случайно нашел на чердаке дома оружие

obninsk_ruzhqeСталічныя жыхары едуць на курортную Лепельшчыну часцяком адпачыць. Некаторыя набылі ці пабудавалі ў маляўнічых кутках лецішчы. І малады мінчанін Міхаіл Васіленка (прозвішча зменена) прыехаў да бабулі на Лепельшчыну пагасцяваць. Выпадкова знайшоў на гарышчы дома зброю. Так-сяк пакруціў у руках. Мусіць, разважаў, як знаходкай распарадзіцца. Можа тады выспела ў Міхаіла думка ўдасканаліць зброю. Потым так і зрабіў. Аднак пра гэта ніжэй. Тым больш, што саматужна змайстраваны прадмет меў, так бы мовіць, гібрыднае паходжанне.
У той раз нешта перашкодзіла ажыццяўленню злачыннай задумы. Пра гэта можам толькі здагадвацца. Мужчына дапамог бабулі па гаспадарцы. Тэрміновыя справы паклікалі назад у сталіцу. З’ехаў у Мінск на работу. Ды, відаць, думка пра знаходку не пакідала маладога чалавека. І нагода надарылася. Зноў завітаў Міхаіл да бабулі. Пільніцы па гаспадарцы пакуль не было. Вольны час вырашыў хлопец правесці ў лесе. Карцела пастраляць. Наколькі трапна будуць паражоны мішэні з гібрыднай агнястрэльнай зброі. Перад тым злучыў наразную зброю з калодкай з ударна-спускавым механізмам, часткай ложы і казённай часткі ствала паляўнічай стрэльбы мадэлі «ІЖ-ДА».
Грознае баявое рэха знячэўку скаланула лясны масіў. Незвычайны гук. Пачулі страляніну інспектары Лепельскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яны ж стаяць таксама на ахове лясных багаццяў рэгіёна. Мажліва, найперш падумалася ім пра браканьераў. І падаліся на гук. Пошукі стралка ўвянчаліся поспехам. Адшукалі маладога чалавека. На гарачым злавілі. Тут ўжо ніякія хітрыкі не пройдуць. Вось зброя, вось гільзы, вось стралок. Усё навідавоку.
Добра, што ніхто не пацярпеў. Суд кваліфікаваў злачынства як незаконны выраб агнястрэльнай зброі, незаконнае набыццё, захоўванне і нашэнне боепрыпасаў, састаўных частак агнястрэльнай зброі. І атрымаў стралок па заслугах, пакараны папраўчымі работамі. Нельга кідацца на злом галавы насустрач “прыгодам” са злачынным адценнем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.