Слёзы счастья и радости

dsc_0048 Моцная сям’я з’яўляецца асновай развіцця дзяржавы — гэта вядома ўсім. Аднак сям’я не можа быць моцнай без дзяцей.

Слёзы шчасця і радасці блішчалі на бацькі, бабулі і дзядулі, якія прыйшлі ў акушэрскае аддзяленне Лепельскай раённай бальніцы, каб упершыню сустрэцца з новым членам сям’і. Шчаслівы момант выпіскі дачушкі і ўнучкі Варачкі яны чакалі з нецярпеннем і пяшчотай.

Маладая пара лепяльчан Ірыны і Мікалая Седзіных у шлюбе больш за год. Нараджэнне дачушкі чакалі з нецярпеннем. Гэты важны для сям’і дзень запомніцца бацькам надоўга, як зрэшты, і дзень выпіскі, перапоўнены радаснымі эмоцыямі, цёплымі віншаваннямі ад блізкіх і сяброў, кветкамі і падарункамі.

Дзяўчынка нарадзілася другога красавіка вагой чатыры кілаграмы 20 грамаў і ростам 56 сантыметраў. Калі спытала, на каго падобная, тата з гонарам адказаў, што на яго.

Ірына і Мікалай нават не змаглі сказаць, калі пазнаёміліся, бо ведалі адзін аднаго з самага дзяцінства, разам прыязджалі да бабуль. Аднак не адразу і не так проста лёс звёў маладых людзей. Выраслі, доўгі час не бачыліся. Аднойчы Мікалай зайшоў у кветкавы магазін, каб купіць маці падарунак, і там убачыў Ірыну. З тае пары ўзнавіліся адносіны. Прыгожа заляцаўся да сваёй каханай Мікалай. Заўсёды з кветкамі прыходзіў, рабіў розныя сюрпрызы, дарыў пярсцёнкі.

dsc_0057 Як кажа малады тата, і зараз тыя пачуцці паміж імі не зніклі, з цеплынёй і павагай адносіцца да жонкі, не можа дачакацца, калі збяруцца ўсёй сям’ёй разам дома.

Маладая сям’я амаль пабудавала дом, засталіся толькі невялікія работы. Мікалай вельмі любіць прыроду, у вольны час бяжыць на рыбалку альбо ў лес. Напэўна, спакой, які дае яму прырода, дапамагае быць уважлівым, добрым і спагадлівым да сваіх родных.

Не можа нарадавацца цешча Вольга сваім зяцем, кажа самыя лепшыя словы аб ім: “Спакойны, ураўнаважаны, такім і павінен быць мужчына”.

Галіна Тухта, медсястра палаты нованароджаных, нагадала бацькам, якім павінен быць догляд дзіцяці, а таксама шчыра пажадала шчасця:

— Віншую з нараджэннем вашага маленькага, але самага вялікага шчасця. Жадаю бадзёрых сіл і моцнага здароўя, поспехаў і дасягненняў вашай дачушцы, бацькам — любові, узаемаразумення і толькі шчаслівых і яркіх дзён, напоўненых радасцю і дабрынёй.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

На здымку:  Ірына і Мікалай Седзіны і Вольга і Іван Дубавец на выпісцы дачушкі і ўнучкі Вары.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.