Состоялась 48 отчетно-выборная конференция Лепельской районной организации ОО «БРСМ»

Тое, што гэта важная падзея ў моладзевым асяроддзі, пацвердзіла
колькасць прысутных. Каля 70 дэлегатаў прыйшлі на
мерапрыемства, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Удзел у
канферэнцыі таксама прынялі кіраўнікі структурных
падраздзяленняў райвыканкама, намеснікі кіраўнікоў
прадпрыемстваў і арганізацый раёна па ідэалагічнай рабоце, а
таксама актывісты Лепельшчыны.
Пачалося мерапрыемства справаздачай пра дзейнасць раённай
арганізацыі першым сакратаром РК ГА «БРСМ» Вікторыяй Пшонка. У
сваім выступленні Вікторыя Віктараўна адзначыла, што ў нашым
раёне ў арганізацыю ГА «БРСМ» уваходзіць 1316 маладых людзей,
створана 72 першасныя арганізацыі. Работа заснавана на цесным
узаемадзеянні з ветэранскай, прафсаюзнай, піянерскай
арганізацыямі і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Выкарыстанне
лепшага камсамольскага вопыту, укараненне новых падыходаў у
рабоце дазваляе павышаць аўтарытэт арганізацыі ў моладзевым
асяроддзі. Работа вядзецца па самых розных напрамках:
грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, здаровы лад жыцця,
дапамога людзям сталага ўзросту і інвалідам, занятасць моладзі,
прафілактыка правапарушэнняў сярод моладзі.
Пералічанае — толькі невялікая частка таго, што робіцца. Акрамя
гэтага, у раёне дзейнічаюць моладзевы атрад аховы правапарадку,
валанцёрскія атрады.
Шмат прыкладаў прывяла першы сакратар, якія даказваюць, што гэта
арганізацыя не проста існуе, а ідзе ў нагу з часам, умее каля
сябе аб’яднаць маладых людзей, развіваць іх творчыя здольнасці,
накіроўваць на правільны шлях.
Далей эстафету выступлення пераняла старшыня раённай кантрольнай
камісіі ГА «БРСМ» Ганна Паўлавіч, якая дала справаздачу аб
захаванні парадку прыёму ў маладзёжную арганізацыю, уліку і
захоўвання дакументацыі, выплаты ўступных і членскіх узносаў ГА
«БРСМ»….
Таксама прысутным расказалі пра дзейнасць сваіх пярвічак
прадстаўнікі працоўных i навучальных калектываў, якія распавялі
пра актыўную дзейнасць, мерапрыемствы, акцыі, у якіх члены БРСМ
бралі ўдзел.
Так, напрыклад, у бягучым годзе моладзь Лепельскага МКК прыняла
актыўны ўдзел у раённым спартыўным свяце «Лепельскаялыжня-2021”,

адкрытым чэмпіянаце раёна па міні-футболе, раённым
турніры па інтэлектуальных гульнях, адкрытым чэмпіянаце раёна па
валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд прадпрыемстваў,
лёгкаатлетычнай эстафеце на прызы газеты «Лепельскі край»,
прысвечанай Дню Перамогі, спаборніцтве па майстэрстве кіравання
легкавым аўтамабілем «АўтаЛедзі», «Автабос» і іншых. Тут хочацца
адзначыць, што за ўдзел у кожным з мерапрыемстваў адміністрацыя
малочнакансервавага камбіната прэміравала ўсіх удзельнікаў.
Такая актыўная дзейнасць назіраецца і на іншых прадпрыемствах і
ва ўстановах.
Станоўча працу раённага камітэта ацаніў і госць з абласнога
цэнтра — Дзяніс Шчурэвіч, старшыня Віцебскай абласной
кантрольнай камісіі ГА «БРСМ».
Па выніках дэлегаты канферэнцыі працу Лепельскай раённай
арганізацыі ГА «БРСМ» за справаздачны перыяд аднагалосна
прызналі здавальняючай.
Рэдакцыйная камісія зацвердзіла рашэнне, у якім пазначыла
далейшыя шляхі дзейнасці арганізацыі. Таксама ў ходзе
канферэнцыі абралі членаў раённага камітэта, раённай кантрольнай
камісіі БРСМ і вызначылі склад дэлегацыі на Віцебскую абласную
35 справаздачна-выбарчую канферэнцыю ГА «БРСМ». Таксама быў
прыняты і тэкст звароту дэлегатаў 48 справаздачна-выбарчай
канферэнцыі раённай арганізацыі ГА «БРСМ» да моладзі
Лепельшчыны.
Дадаткова ў рамках канферэнцыі прайшлі пленумы раённага камітэта
ГА БРСМ і раённай кантрольнай камісіі ГА БРСМ. Падчас першага з
іх адбылося абранне першага сакратара, якім стала Вікторыя
Пшонка, другога сакратара — Марыю Фралову, а таксама бюро
Лепельскага РК ГА «БРСМ». У рамках пленума раённай кантрольнай
камісіі БРСМ абралі старшыню, ёю стала Ганна Паўловіч.
На гэтым усе пытанні былі абмеркаваны, таму было аб’яўлена аб
закрыцці канферэнцыі. Хочацца сказаць вам: “У добры шлях,
моладзь Лепельшчыны”.
Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.