Среди особенностей Веселова — старая католическая часовня

lya-staroj-kaplicy-1Зараз у Весялове жыве каля двух дзясяткаў чалавек, пераважна людзі сталага веку. Менавіта яны з’яўляюцца апошнімі захавальнікамі самабытнай польскай культуры і традыцый, якія за дзесяцігоддзі здолелі адаптавацца да мясцовага ўкладу жыцця.
Сярод адметнасцяў Весялова — старая каталіцкая капліца, якая схавалася за вершалінамі старых соснаў, крыху воддаль ад вясковых могілак. У трыццатыя гады мінулага стагоддзя на гэтым месцы стаяў дыхтоўны будынак культавай святыні, які быў разбураны ў час барацьбы з рэлігіяй. У аднаго з вяскоўцаў захаваўся стары фотаздымак першай капліцы, які цяпер можна пабачыць у экспазіцыі Лепельскага краязнаўчага музея. Цяперашняя капліца, збітая з дошак падчас вайны, мае больш сціплы выгляд. Яна невялікая, сцены абклеены старымі шпалерамі, у цэнтры — крыж з распяццем, упрыгожаны ручнікамі, у кутку — тумбачка з малітоўнымі кнігамі на польскай мове.
Пабудова занядбаная. Яно і зразумела. У цяперашні час патрэба ў наведванні капліцы адпала па той прычыне, што ў цэнтры Весялова пад культавую будыніну прыстасавалі колішнюю дыхтоўную калгасную хаціну. Самі вяскоўцы новую капліцу паважліва называюць касцёлам, да якога ідуць справіць святую імшу ў царкоўныя святы, калі з лепельскага касцёла прыязджае ксёндз. А старая капліца так і стаіць сіратліва, напаўзабытая. Толькі рэдкі падарожнік зможа адшукаць тое месца. Вось такімі падарожнікамі і сталі слабадскія школьнікі і лепельскія краязнаўцы. Яны не змаглі абысці капліцу сваёй увагай. Пасля агляду будыніны прыйшлі да высновы, што трэба адрамантаваць дах. Як толькі выдалася прыдатнае надвор’е, узброіўшыся неабходнымі інструментамі і будаўнічымі матэрыяламі, рушылі ў дарогу.
У Весялове засталіся на начлег у напаўзакінутай хаце Канопкаў. Не адзін пільны вясковец зазірнуў на падворак, каб даведацца, што за няпрошаныя госці гаспадараць на старой сядзібе. Пакінуўшы дзяўчат абуладкоўваць сціплы быт вандроўнікаў і гатаваць абед, старэйшыя хлопцы разам з дарослымі рушылі да капліцы. І закіпела справа — у ход пайшлі нажніцы па метале і малаткі. Кожнаму знайшлося, што рабіць. На першы погляд, перакрыць дах здалося справай не вельмі складанай. Аднак чатырохскатная канструкцыя перакрыццяў патрабавала дакладных матэматычных вылічэнняў дзеля больш рацыянальнага размеркавання дахавага матэрыялу. Увесь дзень кіпела работа, да заходу сонца ўсё было скончана. З новым дахам старая капліца стала глядзецца зусім па-іншаму. Яшчэ не адно дзесяцігоддзе да яе змогуць прыходзіць шчырыя вернікі і нашчадкі тых колішніх польскіх перасяленцаў, якія спачываюць на вясковых могілках.
* * *
Увечары будаўнікоў чакала смачная вячэра, прыгатаваная на вогнішчы. Трэба было падсілкавацца кашай, каб набрацца сіл на заўтрашні дзень.
З надыходам раніцы доўга бавіцца ў спальніках не давялося, наперадзе чакала не менш важная справа. Паснедаўшы і хуценька ўладкаваўшы рэчы на веласіпеды, рушылі ў дарогу па накатанай жвіроўцы, якая пачынаецца на скрыжаванні Стайск — Весялова, у бок Новых Валосавічаў. Спыніліся ля вялікай крушні камянёў. У нашай мясцовасці, багатай на рэшткі ледавіковай эпохі, такія краявіды — звычайная справа. Аднак гэтая крушня незвычайная. Сярод бясформенных камлыг можна згледзець некалькі камянёў, апрацаваных рукой чалавека. Нехта ў свой час надаў ім форму крыжоў. Гэтыя крыжы, як і шэраг іншых пляскатых камянёў, калісьці служылі надмагіллямі. Дзесьці непадалёку былі могілкі, знішчаныя падчас земляных работ. Толькі выпадак дапамог выявіць невядомыя помнікі сярэднявечча. Дзе былі старыя пахаванні, сказаць складана. Апытанне жыхароў Валосавічаў і Весялова вынікаў не прынесла. Адназначна тое, што знаходзіліся могілкі ўзбоч старога шляху, які на працягу стагоддзяў злучаў Новыя Валосавічы і Свяду. Нездарма ў сямнаццатым стагоддзі вуліца ў Новых Валосавічах, ад якой пачыналася дарога, называлася Свядскай. Дарэчы, гэтая вуліца ёсць і сёння, толькі мае сучасную назву.
Параіліся, як найлепшым чынам усталяваць камяні. Пры дапамозе калоў падняць пліты, што ўраслі ў зямлю, было не так цяжка.
Стала добрай традыцыяй аднаўляць старыя пахаванні. Раней лепельскія краязнаўцы ўласнымі сіламі аднавілі могільнік каля вёскі Таронкавічы, які выклікае вялікую цікавасць у турыстаў. Ставілі паваленыя каменныя крыжы на старых могілках у Велеўшчыне.
Валерый ТУХТА.
На здымку: ля старой капліцы за працаю.
Фота аўтара.

2 thoughts on “Среди особенностей Веселова — старая католическая часовня

  • 09.06.2017 в 6:27 пп
    Permalink

    В отклике я хочу извиниться за грубую ошибку, поляки переселились в Лепельский район из Люблинской губернии, а не из Позненьской, виноват. Дату расстрела начальника разведки Олонецкого ЧК 1919год, а не 1019. думал, что молодой был, всего 19 годков, а полез в революционный омут? Так и не заметил, как вместо 9 написал 0. И добавить, что каплицу в войну строили, вокруг в Веселове были партизаны и каплицу не тронули, так и сейчас никто не тронет! Д.-всевед.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19.06.2017 в 8:59 дп
    Permalink

    Уважаемый Дед Всевед! Вы о каком материале речь ведете? О своих воспоминаниях?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.